Тацяна Пучак

Беларуска Таццяна Пучак (38‑е месца ў сусветным парным рэйтынгу) і ўкраінка Таццяна Перабійніс (62) выйшлі ў паўфінал жаночага парнага разрада на тэнісным турніры ў Сіднеі з прызавым фондам 600 тыс. долараў.

9 студзеня ў ¼ фінала яны выйгралі ў «пасеяных» пад трэцім нумарам Юн‑Жань Чжань (8) і Цзя‑Жун Чжуан (7) з Тайваня — 6:4, 6:4.

Наступнымі саперніцамі Т.Пучак і Т.Перабійніс стануць аўстралійка Алісія Молік (12) і кітаянка Цяньцянь Сунь (16).

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0