Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачатая справа на падставе п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю) па факце забойства дырэктара адной з фермерскіх гаспадарак Пінскага раёна. 

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, цела 27-гадовага дырэктара з прыкметамі гвалтоўнай смерці было знойдзенае вечарам 11 студзеня ў лясным масіве Іванаўскага раёна. 

Паводле падазрэння ва ўчыненні гэтага злачынства супрацоўнікамі органаў унутраных спраў затрыманыя двое жыхароў Пінскага раёна. 

Следчымі праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, прызначаны комплекс судовых экспертыз. Устанаўліваюцца матывы і акалічнасці забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?