У кліпе на песню Elastic Heart аўстраліўскай спявачкі Sia зняліся юная танцоўшчыца Мэдзі Зіглер і галівудскі акцёр Шыа Лабеф. У першыя ж дні відэа паспела стаць часткай невялікага скандалу. Некаторыя гледачы абвінавацілі спявачку і кліп у тым, што яны прапагандуюць распусту. У танцуючай пары частка гледачоў ўбачыла намёк на сэксуальныя адносіны паміж дарослым мужчынам і юнай дзяўчынкай.
За першы тыдзень кліп праглядзелі 39 мільёнаў разоў. Гэта азначае, што ён можа стаць адным з самых папулярных у гісторыі.
0
0
0
0
0
0