Цэлы набор мясных страў на падкормачнай пляцоўцы прапаноўвае з раніцы насельнікам лесу уладальнік «Сядзібы лесуна» Зміцер Шамовіч: галаву лася, двух адстрэленых ваўкоў, лісу і янотападобнага сабаку. Прылятай, прыходзь, грызі і дзяўбі. І такіх ахвочых у лясах вакол вёскі Сасновы Бор Расонскага раёна, амаль на граніцы з Расіяй, знаходзіцца нямала.

Смачны абед маркута, які ўпадабаў свежага янотападобнага сабаку (фота 4), перарваў прылёт больш магутнага і грознага драпежніка арлана-белахвоста (фота 5—8). Пяцьдзясят хвілін доўжыўся ягоны абед. Добра пад’еўшы, арлан старанна пачысціў у снезе сваю дзюбу і павольна паляцеў прэч. Пасля гэтых гаспадароў пад’ядаць узяліся сойкі і сініцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?