Інтэрнэт-сайты afn.by і «Белорусскій партізан» для ацэнкі вынікаў выбараў у Грузіі зьвярнуліся да лідэра Партыі камуністаў Сяргея Калякіна і расейскага аналітыка Андрэя Суздальцава, вядомага тым, што ў свой час заклікаў дэпартаваў беларусаў з Расеі па аналёгіі з дэпартацыямі грузінаў.

Калякін прагназуе ў Грузіі неспакойныя часы. «Чым даўжэй Саакашвілі будзе пры ўладзе, тым меньш дэмакратыі і свабодаў будзе ў грузінскага народу», — заявіў Калякін.

Суздальцаў жа называе выбары ў Грузіі недэмакратычнымі і прагназуе збліжэньне між Лукашэнкам і Саакашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?