Урад павінен быць калегіяльным органам, дзе галоўнае звяно — міністр.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы дэпутатам новага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова [прызначаны на пасаду 27 снежня — НН] на пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.

«Важнейшая задача прэм'ер-міністра — дакладная каардынацыя ўсёй працы. Прасцей кажучы, развесці міністраў і віцэ-прэм'ераў так, каб намеснік прэм'ер-міністра не мог дзейнічаць па-старому, калі даваліся вытворчыя ўказанні і міністр быў гэтым павязаны па руках і нагах, і не мог дзейнічаць самастойна», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Яго (міністра) асноўная зона адказнасці ў прамысловасці — стварэнне ўмоў для працы прамысловых прадпрыемстваў, у сельскай гаспадарцы — сельскагаспадарчых арганізацый, у адукацыі — школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ, у ахове здароўя — бальніц і гэтак далей. зоны адказнасці вызначаны. Трэба дзейнічаць», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?