James Hider Latin America Correspondent

James Hider Latin America Correspondent

Улады Венесуэлы забаранілі жыхарам краіны наведваць дзяржаўныя харчовыя крамы часцей за два разы на тыдзень.

Пра гэта паведамляе газета Times.

Такое рашэнне прынялі з-за эканамічнага крызісу, які выкліканы падзеннем цэнаў на нафту. У краіне, як адзначае газета, назіраецца высокі рост цэнаў і дэфіцыт харчавання. Інфляцыя ў краіне, па словах прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры, складае 63%.

Каля дзяржаўных прадуктовых крам дзяжураць паліцэйскія, якія правяраюць дакументы ў наведнікаў.

Таксама дзяжураць каля іх і супрацоўнікі іміграцыйнай службы, каб замежнікі не куплялі прадукты для адпраўкі іх кантрабандай у суседнія краіны.

Карлас Асорыа — кіраўнік нацыянальнай службы прадуктовай бяспекі, упэўнены, што чэргі ў крамах толькі кажуць пра шырокае прадуктовае багацце.

«Калі б у Венесуэле не было ежы, не было б і чэргаў, якія мы тут бачым. У нас не збіралася б столькі людзей у гэтых установах. Гэта найлепшая дэманстрацыя таго, што ў нас ёсць», — заявіў ён у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?