Як паведамілі ва УСК па Віцебскай вобласці, вечарам 11 студзеня ў міліцыю звярнуўся жыхар абласнога цэнтра. Мужчына выйшаў на балкон і ўбачыў, як маладыя людзі спрабуюць скрасці машыну ў двары.

Міліцыянты затрымалі стрыечных братоў 21 і 25 гадоў нападпітку. Выявілася, што браты разбілі шкло ў пяці аўтамабілях, кожны спрабавалі завесці, каб скрасці. Але не атрымалася.

На допыце адзін з хлопцаў патлумачыў, што машыну хацелі скрасці, каб на ёй адправіцца ў Чашнікі, дзе ён жыве, — меркавалі там працягнуць застолле.

Заведзена крымінальная справа. 25-гадовы брат знаходзіцца ў ізалятары, малодшы — пад хатнім арыштам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?