15.01.2015 / 15:36

У Наваполацку хлопец учыніў панажоўшчыну ў студэнцкім інтэрнаце 7

Як паведамілі ва УСК па Віцебскай вобласці, увечары 14 студзеня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што з памяшкання інтэрната Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з нажавым раненнем шпіталізавалі 21-гадовага студэнта.

«Грунтуючыся на дэталёвай ацэнцы сабраных у выніку правядзення першапачатковых следчых дзеянняў доказаў, следствам прынята рашэнне аб затрыманні па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства 19-гадовага студэнта той жа ўстановы адукацыі», — адзначыла прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. Прычынай такой агрэсіі стала сварка паміж хлопцамі.

Заведзена крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Хлопец затрыманы.

КМ, фота sk.gov.by

0
Пятрусь / Адказаць
15.01.2015 / 15:58
Пакоі скоцкія, жыцьце скоцкае ды паводзіны скоцкія. Мне ў свой час давядося з такога ж пакоя і такога ж інтэрната ў Наваполацку сябра з нажавым ратаваць - вялікая руская культура ды не лібераскія заходнія каштоўнасьці даюць сабе да паказу. Калі ахвяра забярэ замову з паліцыі - агрэсар выйдзе сухім ў вады, а так яно і будзе, бо інтэрнат, і вырадкі яго з\ядуць.
0
миша / Адказаць
15.01.2015 / 16:35
быдлятник
0
Сяргей / Адказаць
15.01.2015 / 16:46
якiя жудасныя умовы пражывання! якi жах!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру