15.01.2015 / 19:05

Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ва Узброеных Сілах 10

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ва Узброеных Сілах. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведныя ўказы ён падпісаў 15 студзеня.

Кіраўнік дзяржавы назначыў палкоўніка Андрэя Гурцэвіча начальнікам факультэта Генеральнага штаба — намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі, вызваліўшы яго ад пасады камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. 

Таксама ён назначыў генерал-маёра Аляксандра Вальфовіча камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. 

Генерал-маёр Валерый Гнілазуб назначаны начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, ён вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл.

Палкоўнік Ігар Кароль назначаны начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл Беларусі.

0
sjfkhgkjhl / Адказаць
15.01.2015 / 19:31
боится что подведут в нужный час. ведь там 50% агентура кремля сидит...
0
Лісток "Чырвоная Зьвязда" / Адказаць
15.01.2015 / 19:39
У нашай сьмешнай арміі толькі 45 тыс. штыкоў агулам. А колькі тут палкоўнікаў, генерал-маёраў (ёсьць нават і генералісімус), якія ніколі ня бачылі сапраўднай вайны, бо штабісты - былі і ёсьць! І ўсе гэтыя перастаноўкі пешак е2 на е4 ня маюць аніякага значэньня. Бо тое, што маем, ня армія. І ўжо даўно ня армія, а ЗАТ па распілоўцы бюджэтных грошай.
0
Казік / Адказаць
15.01.2015 / 19:50
Якія доўгія назвы... Першая конная, другая і трэцяя конныя арміі. Гэтага было б дастаткова.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру