У Мінску 16 студзеня ДАІ заахвоціць кіроўцаў, якія падрыхтаваліся да зменаў у ПДР, паведаміла старшая інспектарка па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага РУУС Алена Волчак.

«У Мінску пройдзе акцыя-рэйд «У новы год па абноўленых правілах». Акцыя пачнецца ў 08.30. Галоўная мэта мерапрыемства — прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў і выяўленне парушэнняў, звязаных з указам №483, які ўносіць змены і дапаўненні ў ПДР і ўступіў у сілу», — распавяла Алена Волчак.

Старшы інспектар патлумачыла, што тыя кіроўцы, якія ўсталявалі зімовую гуму на аўтамабілі, атрымаюць падарункі. Тым, якія праігнаравалі дадзенае патрабаванне ўказа, пагражае штраф да 1 базавай велічыні. Адзначаныя будуць і кіроўцы, якія перавозяць дзяцей у спецыяльных прыладах. Яны таксама атрымаюць падарункі. Да аўтааматараў, якія парушаюць заканадаўства ў гэтай частцы, будзе ўжыта адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу да 4 базавых велічынь. Таксама парушальнікам інспектары ДАІ падораць купон на 5% зніжку на пакупку аўтакрэсла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?