Флот ЗША скончыў выпрабаванні першай цалкам інтэграванай у ваенную сетку перадачы дадзеных авіябомбы Joint Standoff Weapon (JSOW) C-1, паведаміў афіцыйны сайт navair.navy.mil.

Бомба JSOW С-1 трапляе ў цэль. Фота navy.mil

Бомба JSOW С-1 трапляе ў цэль. Фота navy.mil

Кіраваная бомба прадэманстравала сваю эфектыўнасць супраць нерухомых і рухомых цэляў на зямле і на моры. На ўзбраенне яе плануюць паставіць у 2016 годзе.

Цэлі для яе могуць задаваць праз пастаянна працуючы канал перадачы дадзеных, які можа аб'ядноўваць у адзіную сетку самалёты, караблі і наземныя часткі. Бомбу можна скінуць з вялікай вышыні на адлегласці да 116 км ад цэлі, і яна будзе планіраваць, карэктуючы свой курс у выпадку патрэбы.

У залежнасці ад цэлі, боепрыпас вагой да 450 кг можа быць касетным, класічным антыбункерным ці выкарыстоўваць 2-ступенную боегалоўку BROACH.

У параўнанні з ракетамі, якія мусяць мець рухавік і запас паліва для яго, кіраваныя бомбы маюць куды большую долю карыснай вагі — да 70-90%. Пры гэтым далёкасць дзеяння кіраваных бомб не саступае далёкасці многіх ракет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?