Дадатковыя зьвесткі пра жыцьцё Радзівілаў былі сабраныя ў 2007 годзе ў часе рэалізацыі пректу па складаньні базы гістарычных зьвестак пра Нясьвіскі замак. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў кіраўнік праекту, старшы навуковы супрацоўнік Істыуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Мяцельскі.

Летась цягам другога паўгодзьдзя навукоўцы інстытуту праводзілі пошукавыя працы па выяўленьні падземных хадоў і камунікацый, апісаных у дакумэнтах пра Нясьвіскі замак . У адным з хадоў знойдзеныя рэшткі ўнікальнай старадаўняй зброі, а таксама ядры й гарматы. Іх перадалі ў музэі.

Акрамя таго, у часе раскопак спэцыялісты Інстытуту гісторыі знайшлі рэшткі стайні Радзівілаў, а таксама прыладаў працы й керамікі.

Андрэй Мяцельскі расказаў, што адзін з ачышчаных лёхаў будзе ўключаны ў турыстычныя маршруты па Нясьвіжы.

«Гэты ход выводзіць наведнікаў з замку на баявую пляцоўку», — дадаў ён.

У плянах спэцыялістаў — правесьці археалягічныя дасьледаваньні парку «Альба» — летняй рэзыдэнцыі Радзівілаў. Праект па складаньні базы гістарычных зьвестак пра Нясьвіж завершыцца сёлета пры канцы году.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0