«Беларуская нафтавая кампанія» (БНК) упершыню экспартавала дызельнае паліва праз тэрмінал літоўскай кампаніі Klaipedos nafta.

Даччынае прадпрыемства БНК Transchema, якое да гэтага часу перапампоўвала праз тэрмінал толькі мазут, адгрузіла 20 тыс. тон дызпаліва, паведаміла Klaipedos nafta.

«Дамовы меншага аб'ёму з добра вядомымі на рынку імёнамі і суседзямі краіны дапамагаюць дыверсіфікаваць партфель замоваў. Гэта дазваляе чакаць паляпшэння фінансавых вынікаў і хутчэй адчуваць і рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца на рынку зменаў, а таксама прыцягваць іншыя патокі нафтапрадуктаў у Клайпедскі порт», - сказаў гендырэктар Klaipedos nafta Мантас Бартушка.

Прадпрыемства спадзяецца, што супрацоўніцтва з БНК стане доўгатэрміновым.

З Transchema кампанія Klaipedos nafta працавала ў 2011-2012 гадах. У кастрычніку 2010 нафтаканцэрн Shell перамог на аб'яўленым БНК конкурсе на куплю да 60 тыс. тон мазуту, у месяцы па праграме FOB (free on board) Klaipeda і на працягу 1 года ён перапамоўваў беларускі мазут праз Klaipedos nafta.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?