У Беларусі трэба ўдасканальваць плацёжныя сістэмы, пашыраючы выкарыстанне безнаяўных разлікаў.

Такую задачу паставіў сёння Аляксандр Лукашэнка перад Нацбанкам на пасяджэнні пазачарговай сесіі савета рэспублікі.

«Трэба пашырыць выкарыстанне безнаяўных разлікаў. Яны павінны быць выгадныя як людзям, так і вытворцам, бізнэсу. Толькі тады гэтая сістэма стане сапраўды запатрабаванай паўсюдна», — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

«Сёння насельніцтва ў нас вельмі адукаванае, актыўнае. Асабліва моладзь — ва ўсіх смартфоны, планшэты і іншыя гаджэты. Людзі гатовыя да банкаўскіх інавацый. Укараняйце перадавыя тэхналогіі. Развівайце інтэрнэт-банкінг», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?