У Беларусі ў лістападзе 2014 г. доля работнiкаў з заробкам ніжэй за Br2 млн склала 5,5% ад усёй колькасці ў абследаваных арганізацыях; удзельная вага работнікаў з заробкам вышэй за Br10 млн была 8,8%, у тым ліку вышэй Br20 млн — 0,8%.
Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Белстатам праведзена дзяржаўнае статыстычнае назіранне аб размеркаванні колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы за лістапад 2014 года.
Медыянная заработная плата — памер заробку, які знаходзіцца ў цэнтры шэрагу размеркавання колькасці работнікаў па памерах налічанага заробку і які дзеліць яго на дзве роўныя часткі — з заробкам ніжэй і вышэй за гэту медыяну.
Такім чынам медыянны заробак у лістападзе мінулага года склаў Br4 млн 997,8 тыс.
і быў меншы за сярэдні заробак на 19,3%, або на Br1 млн 196,6 тыс.