AP
З раніцы 16 студзеня баевікі аднавілі штурм Данецкага аэрапорта, ёсць параненыя з украінскага боку.
Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Бірукоў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Учора да апоўначы сітуацыя стабілізавалася, падмацаванне дапамагло аднавіць статус-кво», — адзначыў ён.
«Але з раніцы пачаўся моцны штурм, з нашага боку параненыя (па загінулых інфармацыі пакуль няма)», — дадаў Бірукоў.