Лідар Радыкальнай партыі Украіны Алег Ляшко абсыпаў кіраўніцу НБУ Валерыю Гонтараву даляравымі купюрамі, выступаючы такім чынам супраць дзейнасці Нацбанка, паведамляе Gazeta.ua.
Інцыдэнт адбыўся перад выступам Гонтаравай у Радзе.
Ляшко кінуў кіраўніцы НБУ ў твар даляравыя банкноты са словамі: «Гэта абясцэненая вамі валюта!» «Я не працую ў Радзе, таму не прывыкла да такога цырку», — адказала на гэта Гонтарава.
Пасля таго, што адбылося, спікер Рады Уладзімір Гройсман даручыў разабрацца, ці фальшывыя гэтыя грошы, і прыцягнуць Ляшко да адказнасці ў выпадку, калі гэта так.
0
0
0
0
0
0