На затрыманага ў Брэсце 16 студзеня грамадскага актывіста Андрэя Шарэнду ў міліцыі склалі два пратаколы. 

«Мяне затрымалі два супрацоўнікі АМАПа на вуліцы Суворава каля 10.30 у тралейбусе, у якім я ехаў. Яны заявілі, што падобны да чалавека, які ўчыніў правапарушэнне. Затым мяне даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста», — паведаміў Шарэнда. 

Паводле яго слоў, у міліцыі спачатку на яго склалі пратакол па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства), затым па арт. 21.14 (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў) за тое, што ён нібыта расклейваў улёткі з партрэтамі зніклых у Беларусі палітыкаў і вядомых людзей. 

Каля пяці вечара Шарэнду даставілі ў суд Маскоўскага раёна Брэста, дзе павінны былі разглядаць яго справу за дробнае хуліганства. Пасля таго як суддзя адправіла матэрыялы на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС, актывіста адпусцілі.

«Я лічу гэта самавольным затрыманнем. Такім чынам сілавыя структуры хочуць збіць хвалю расклейвання 16 чысла кожнага месяца на вуліцах горада партрэтаў зніклых палітыкаў і вядомых людзей», — заявіў праваабаронца Раман Кісляк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?