17.01.2015 / 12:34

На гамельчука, які спампаваў бальнічны з інтэрнэту, завялі крымінальную справу 2

Гамяльчук прад'явіў на працы падроблены лісток непрацаздольнасці, які спампаваў з інтэрнэту. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы хлопец прынёс у аддзел кадраў прадпрыемства, дзе працуе, бальнічны, які сведчыць пра тое, што ён знаходзіўся на бюлетэні. Аднак працаўніца кадравай службы засумнявалася ў сапраўднасці дакумента. Пасля зверкі з медыцынскай установай высветлілася, што малады чалавек прынёс падроблены лісток непрацаздольнасці. Паводле яго слоў, дакумент ён спампаваў з інтэрнэту.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле 380 Крымінальнага кодэкса «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў». Яго расследуе Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.

0
Лявон / Адказаць
17.01.2015 / 13:18
Малады,як маленьки. Прызнауся,што сустракауся з каханай,ци была на гэта другая прычына?Людзи зразумели,а так рабиць нельга. Галава зроблена,каб думаць? Раби зауседы дабро и усе будзе добра. Не раби лихога и нябойся никога, есьць у нас такая беларуская прымаука.
0
Леся / Адказаць
19.01.2015 / 07:36
Рэд. Слова "гамяльчук" натуральнае і ўжыванае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру