Пётра Пятроўскі, фота са старонкі Ліберальнага клуба ў Фэйсбуку.

Пётра Пятроўскі, фота са старонкі Ліберальнага клуба ў Фэйсбуку.

Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Юрый Рубцоў… — «Вось хто гэтыя людзі? Чым яны заслужылі пільную ўвагу? — пытаецца ў сябе ў Фэйсбуку Пётра Пятроўскі, лідар «Кансерватыўнага цэнтра «Номас» і працягвае: — 

Яны працуюць больш чым усе астатнія беларусы?

— Не! Ды яны ўвогуле нідзе не працуюць.

Яны здзейснілі навуковае адкрыццё, альбо напісалі геніяльны твор?

— Не! Ім гэта і да галавы не прыйшло.

Яны праслаўлялі Беларусь ва ўсім свеце?

— Не! Яны наадварот скардзіліся як у нас дрэнна і што трэба зрабіць Беларусі яшчэ горш, распаўсюдзіць санкцыі і ізаляваць сваю Радзіму.

Дык навошта пра іх наогул нешта казаць?

— Гэтым таварышам няма пра што больш казаць. У іх няма ідэй, прапаноў і праектаў, а толькі вузка карпаратыўныя інтарэсы дысідэнтаў і маргіналаў, якія не адпавядаюць інтарэсам грамадства», — падсумоўвае ён, падводзячы чытачоў да ідэі, што палітвязні асуджаныя справядліва і што правільна было б ізаляваць ад грамадства і астатніх іншадумцаў.

Кансерватыўны цэнтр «Номас» апошні час спаборнічае з групай «Цытадэль», Цэнтрам стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў і шэрагам іншых аналагічных суполак у барацьбе за месца ў афіцыйным полі. Усім ім актыўна даюць слова лукашэнкаўскія тэлеканалы і газеты.

Падпалкоўнік запасу Статкевіч, праграміст Аліневіч, шафёр Рубцоў ды іншыя згаданыя Пятроўскім палітычныя зняволеныя былі асуджаныя па палітычна матываваных справах і працягваюць адбываць тэрміны. Пытанне вызвалення палітвязняў прынцыповае для беларускага руху за грамадзянскія правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?