17.01.2015 / 15:02

Крышціяну Раналду разышоўся са сваёй каханай з-за маці 31

Прычынай краху пяцігадовага рамана футбаліста Крышціяну Раналду з расійскай мадэлькай Ірынай Шэйк стала маці футбаліста, паведамляюць партугальскія СМІ.

Раналду з маці, фота Reuters

Раналду кінуў сваю каханую пасля таго, як яна адмовілася прыехаць на ўрачыстасць у гонар 60-га дня народзінаў яго маці і павіншаваць яе.

Ірына ў гэты час адпачывала на трапічных выспах, і на просьбу каханага пад'ехаць да яго на радзіму ў Партугалію на свята яго мамы адказала адмовай.

Пра гэта прэсе паведаміла крыніца, блізкая да футбаліста.

«Крышціяну хацеў зрабіць сваёй матулі сюрпрыз у яе дзень народзінаў і планаваў, што пасля сумеснага з Ірынай адпачынку ў Дубаі на Каляды яны вернуцца ў Партугалію і разам адсвяткуюць юбілей яго мамы. Ірына ехаць не захацела, і яны сур'ёзна пасварыліся. Гэта стала апошняй кропляй у іх і без таго складаных адносінах. Новы год Роналду сустрэў са сваім сынам», — цытуе словы інсайдара брытанская газета The Express.

Роналду з Ірынай Шэйк, фота gds.it

У Ірыны Шэйк, мабыць, не знайшла разумення такая занадта моцная прыхільнасць яе бойфрэнда да сваёй маці, і яна пасля расстання нават чуць не хоча пра Раналду, паколькі адразу ж пасля сваркі адпісалася ад яго абнаўленняў у Твітары і не павіншавала яго з тым, што ён атрымаў прэстыжную ўзнагароду «Залаты мяч».

0
viKniK / Адказаць
17.01.2015 / 16:59
Чарговая руская прыгажуня скампраметавала сябе непрыгожым учынкам. У гэтай сувязі ўспамінаецца Аксана Фёдарава, якая, атрымаўшы тытул "Міс Свету", адказалася ад яго таму, што трэба было цэлы год ездзіць па афрыканскім рэгіёнам з гуманітарнай місіяй...
0
Дима / Адказаць
17.01.2015 / 17:00
Все с.... делают в нашей жизни деньги.....Эту модельку отправить в .....
0
. / Адказаць
17.01.2015 / 17:31
всё правильно сделала. пусть на мамочке женится
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру