17.01.2015 / 18:39

Наклад апошняга нумару Charlie Hebdo будзе даведзены да 7 млн асобнікаў 7

Агульны наклад новага нумару сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, які выйшаў у гэтую сераду — роўна праз тыдзень пасля тэракту, будзе павялічаны да 7 млн асобнікаў.

Як паведаміла агенцтва Франс Прэс, такое рашэнне прыняло кіраўніцтва выдання ў сувязі з захаваннем попыту.

Першапачаткова тыя супрацоўнікі Charlie Hebdo, што засталіся ў жывых пасля нападу на рэдакцыю, планавалі распаўсюдзіць 1 млн газет. Потым гаворка пайшла аб 3 млн, аднак у выніку ўсеагульнага ажыятажу не хапіла і 5 млн экзэмпляраў. Нумар паступіў у продаж 14 студзеня, і ў Парыжы ён быў цалкам раскуплены на працягу пары гадзін. Аналагічная сітуацыя паўтаралася ў наступныя дні пасля новых «давыпускаў».

0
Генрых / Адказаць
17.01.2015 / 19:16
Папёрла бабло-о-о-о-о-о.
0
Павал / Адказаць
17.01.2015 / 19:33
У мяне ужо з гэтымi павелiчэннямi тыражу узнiкае думка цi не спецыяльнае гэта забойства,акцыя каб падзарабiць па болей.Я НЕ ШАРЛI
0
sa / Адказаць
17.01.2015 / 20:07
y kago biznes padae pamagy iajk sharli
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру