17.01.2015 / 23:13

Вядомы акцёр Стывен Фрай заключыў шлюб з комікам Эліётам Спэнсэрам 40

57-гадовы брытанскі акцёр і драматург, вядомы па серыяле «Джыўс і Вустер» і сазе «Хобіт» Стывен Фрай ажаніўся са сваім партнёрам, 27-гадовым комікам Эліётам Спэнсэрам.

Пра гэта Фрай напісаў у сваім акаўнце ў Twitter. Акцёр выклаў фота з грамадзянскай цырымоніі, суправадзіўшы яго подпісам: «Божа, Эліёт Спэнсэр і я ўвайшлі ў пакой як два розныя чалавекі, а выйшлі ўжо як адзінае цэлае. Цудоўна».

Аб сваіх заручынах пара абвясціла таксама праз Twitter два тыдні таму.

Як мяркуецца, адносіны двух акцёраў пачаліся каля года таму. Фрай, адкрыта заяўляючы пра свой гомасэксуалізм, старанна ахоўвае сваё асабістае жыццё і практычна ніколі не адказвае на пытанні пра яго.

0
Кнехт / Адказаць
17.01.2015 / 23:22
Няроўны шлюб дваіх мужчын ... не хапае дзьвюх жанчын.
0
макс / Адказаць
17.01.2015 / 23:42
В слове "комиком" опечатка.
0
гарадзенка / Адказаць
18.01.2015 / 00:01
Яшчэ і Бога ўспамінаюць, вось пачвары. І нічога тут цудоўнага няма, адно толькі паскудства.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру