Узброеныя сілы Украіны ў нядзелю раніцай атрымалі загад адкрываць масіраваны агонь па пазіцыях узброеных сепаратыстаў у зоне антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскіх сіл на ўсходзе краіны.
Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны, памочнік міністра абароны Юрый Бірукоў у Facebook.
Раней штаб спецаперацыі паведамляў, што, пачынаючы з вечара суботы, сепаратысты здзейснілі 28 абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў.
У сваю чаргу, у штабе сепаратыстаў у Данецку заяўляюць, што ўзброеныя сілы Украіны за мінулыя суткі парушылі пагадненне аб спыненні агню 32 разы.
У самым Данецку сітуацыя застаецца напружанай, у горадзе чутныя залпы з цяжкай зброяй, паведамляе мэрыя горада.
0
0
0
0
0
0