Самы малады беларускі палітвязень Артур Фінькевіч ад 26 сьнежня знаходзіцца ў камэры №1 Магілёўскай сьледчай турмы. Адбылося тое, чаго больш за ўсё баяліся праваабаронцы – хлопца перавялі ў камэру-“асуджанку”, дзе чакаюць этапаваньня ў калёнію.

Зараз у камеры сядзяць адразу 18 чалавек. Нараў хапае на ўсіх, але збудаваныя яны ў тры ярусы ды займаюць палову пакою. Пра гэта Артур здолеў паведаміць сваім магілёўскім сябрам у апошніх некалькіх лістах.

Сам палітвязень спіць на другім ярусе. Але калі кладзецца, то верхні ярус нараў навісае на адлегласці менш за 20 см ад твару. Акрамя таго, Артур паведамляе, што апошнім часам у яго з’явіліся праблемы са зрокам з-за недахопу святла ўвечары. Пры гэтым не спыняецца ціск з боку адміністрацыі Магілёўскай турмы № 4, каб ён напісаў заяву на дабраахвотны перавод у калонію. Міліцыянты робяць усё, каб асуджаны захацеў сам паехаць на “зону”, абяцаюць, што там умовы ўтрымання будуць значна лепшыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?