Лідар украінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Правы сектар» Дзмітрый Яраш апублікаваў на сваёй старонцы гумарыстычны ролік, на якой адзін з камбатаў дамаўляецца пра пастаўкі фантастычнай зброі з Дартам Вейдарам.

«Прыехаў з перадавой на базу. Патэлефанавалі СБУшнікі, сказалі, што перахапілі кампрамат на аднаго з нашых камбатаў. Улічваючы дэмакратычную адкрытаць «Правага сектара», я вырашыў апублікаваць сакрэтныя матэрыялы», — напісаў Яраш.

Афіцыйны статус узброеных фармаванняў «Правага сектара» дагэтуль застаецца неўрэгуляваным. У сувязі з гэтым арганізацыя часам трапляе пад прыцэл крытыкі з прычыны таго, што зброя добраахвотнікаў ПС, якія вядуць баявыя дзеянні супраць расійскіх баевікоў, альбо афіцыйна не існуе, бо з'яўляецца трафейнай, ці перадаецца вайскоўцамі «па сяброўску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?