БелТА

БелТА

Беларусь разлічвае на далейшае супрацоўніцтва з УЕФА і правядзенне буйных спаборніцтваў па футболе. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэлем Плаціні.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Мішэлю Плаціні за магчымасць правесці ў Беларусі ў 2016 годзе юнацкі чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат.

«Вы можаце не сумнявацца, мы правядзем яго на самым высокім узроўні», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў 2014 годзе Беларусь паспяхова правяла чэмпіянат свету па хакеі.

«Мы поўныя рашучасці зрабіць юнацкі чэмпіянат найлепшым у гісторыі. І вы паглядзіце, наколькі мы можам арганізоўваць такія мерапрыемствы. Магчыма, вы даручыце нам больш сур'ёзныя спаборніцтвы ў гэтым выглядзе спорту», - адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?