Жыхары Арджанікідзэўскага раёна чуюць залпы цяжкай зброі, паведамляе сайт Марыупаля.

«Бахае настолькі моцна, што ў кватэры дрыжаць шыбы», — паведаміла марыупальчанка.

Як растлумачыў 0629 намеснік камандзіра 129-га асобнага разведвальнага батальёна Канстанцін Паршын, па ўсёй лініі фронту ў сектары «М» ідуць баявыя сутыкненні.

«Найбольш абвостраная сітуацыя склалася ў населеным пункце Гранітнае», — дадаў ён.

Як паведамілі ў батальёне «Дняпро-1», баевікі вядуць агонь з артылерыі і сістэмы «Град» па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў у Тэльманаўскім раёне і ў раёне пасёлка Сартана.

Як паведаміў гарадскі галава Сартаны Сцяпан Махсма, зараз абстрэлы заціхлі, але раніцай, таксама як і ўчора ўвечары стралялі вельмі гучна. «Незразумела хто страляе і куды, але разносіцца па ўсім пасёлку, — сказаў Махсма. — Такое адчуванне, што пачалася Вялікая Айчынная вайна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0