Музыканты Гарык Сукачоў і Аляксандр Ф. Скляр запісалі разам з акцёрам Іванам Ахлабысціным музычнае відэа на песню «Давай закурым» Іллі Фрэнкеля, якое прысвяцілі жыхарам Данецка.

Відэаролік размешчаны на YouTube.

«Трымайся, Данецк! Мы з табой!» — кажа ў канцы відэакліпа Ахлабысцін.

У канцы лістапада акцёр наведаў прэм'еру фільма «Іерэй-сан», дзе сыграў адну з галоўных роляў, а таксама выступіў суаўтарам сцэнарыя, у Данецку. Раней артыст перадаў партыі «Наваросія», якая выступіла арганізатарам візіту, 100 тысяч расійскіх рублёў на рамонт даху аднаго з пацярпелых ад абстрэлаў сельскіх раёнаў.

У верасні мінулага года Аляксандр Ф. Скляр напісаў новую песню, у якой ён выказаў сваё стаўленне да падзеяў ва Украіне. Акрамя таго, у канцы кастрычніка музыкант даў дабрачынны канцэрт у акупаваным Луганску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?