Крымінальная справа па факце несанкцыянаванага доступу да камп'ютарнай інфармацыі распачатая ў дачыненні да 20-гадовай жыхаркі Гродна.

vkontakte.ru

vkontakte.ru

Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Кузняцоў.

Маладой жонцы не падабалася, што муж праводзіць час па-за сям'ёй з іх агульным сябрам, і яна вырашыла пасварыць прыяцеляў. Скарыстаўшыся тым, што малады чалавек часта бываў у іх і выходзіў з хатняга камп'ютара ў сацыяльныя сеткі, дзяўчына аднавіла рэгістрацыйныя дадзеныя хлопца ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Ад яго імя яна пачала размяшчаць паведамленні, якія змяшчаюць негатыўныя выказванні ў адрас уласнага мужа.

Але пацярпелы, заўважыўшы прыкметы ўзлому, звярнуўся ў міліцыю.

Спецыялісты з аддзела «К» хутка вылічылі крыніцу паведамленняў. Распачатая крымінальная справа па ч.2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?