19.01.2015 / 20:57

Фінскія панкі з сіндромам Дауна змагаюцца за пуцёўку на «Еўрабачанне» 6

Гурт Pertti Kurikan Nimipäivät заснаваны пры Хельсінскім сацыяльным цэнтры для інвалідаў пяць гадоў таму. У 2012 годзе ўдзельнікі калектыву сталі героямі дакументальнага фільма «Сіндром панка».

ts.fi

Музыкі пакутуюць на розныя парушэнні разумовага развіцця, сярод якіх сіндром Дауна.

Але гэта не перашкодзіла панк-гурту ўступіць у барацьбу за пуцёўку на «Еўрабачанне». Pertti Kurikan Nimipäivät увайшлі ў лік 18 удзельнікаў, якія ў нацыянальным адборачным туры будуць прэтэндаваць на права прадставіць Фінляндыю на «Еўрабачанні».

Пераможцу адбору выберуць з дапамогай глядацкага галасавання.

Фронтмэн калектыва Перы Курык не хавае, што асноўнай місіяй панкаў на конкурсе стане гучная заява аб правах людзей, якія пакутуюць на гэтае захворванне.

Прадстаўнікі гурта ўпэўненыя, што выступ калектыву на «Еўрабачанні» дазволіць усяму свету звярнуць увагу на сіндром Дауна і падтрымаць новыя сацыяльныя праграмы для тых людзей, якія, нягледзячы ні на што, не закрыліся ў сабе, а займаюцца творчасцю.

0
Арцём / Адказаць
19.01.2015 / 21:58
Час перайменаваць конкурс песьні ў "Фрыкабачаньне"
0
фцф / Адказаць
19.01.2015 / 22:53
Наступны ход за ансамблем аднарукіх музыкаў і аднаногіх балерын.
0
думка / Адказаць
20.01.2015 / 00:16
А мне спадабалася ідэя. Лепш, чым барадатая Канчыта.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру