23 студзеня 2015 г. у 17:00 адбудзецца адкрыццё выставы «Танец ветру» беларускай мастачкі Ілоны Касабука. Экспазіцыя ўключае каля 30 жывапісных твораў, створаных ёю на працягу 2010-2015 гадоў.

«Краявіды, нацюрморты, жанравыя замалёўкі, прадстаўленыя на выставе, спалучаюць у сабе эстэтыку мадэрна, японскай гравюры укіё-э (малюнак момантаў штодзённага жыцця) і традыцыі еўрапейскай акадэмічнай школы жывапісу. Кампазіцыі работ адрозніваюцца камернасцю, іх сюжэты простыя і немудрагелістыя. Часам мастачка надае ім знарок фрагментарны характар. Яе жывапіс, арыстакратычны і вытанчаны, разлічаны, перш за ўсё, на гледача-эстэта». Куратар выставы Наталля Сяліцкая.

Ілона Касабука — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставаў, а таксама міжнародных пленэраў у такіх краінах, як Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Германія, Кітай, Латвія, Літва, ПАР, Польшча, Расія, Славакія, Францыя, Швейцарыя і інш.

З 1999 — сябра Беларускага саюза мастакоў.

З 2009 — сябра Міжнароднага аб'яднання мастакоў (Парыж, Францыя).

Працуе ў галіне станкавага і манументальнага жывапісу, дэкаравання прасторы і інтэр'еру.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
г.Мінск, вул. Леніна, 20
серада панядзелак, 11: 00-19: 00

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?