ausopen.com

ausopen.com

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паспяхова пераадолела першае кола на першым турніры Вялікага шлема — Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).

У першым матчы сёння ноччу яна перамагла амерыканку Слоан Стэвэнс з лікам 6:3, 6:2.

У наступным раўндзе яна згуляе з Каралін Вазняцкі (Данія), якая перамагла сёння Тэйлар Таўсэнд (ЗША) з лікам 7:6, 6:2.

Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0