Уклаўшы мільёны даляраў і нават вярнуўшы іх некаторую частку ў ЗША, Японіі, Інданезіі, Малайзіі і Сінгапуры, беларускі бізнэсмэн Віталь Арбузаў зацікавіўся Бангладэш
Саўладальнік венчурнага фонду Fenox Venture Capital з лютага гэтага года сумесна з мясцовым The Founder Institute пачынае праект па фінансаванні перспектыўных стартапаў у гэтай краіне. Яго і цікавасць партнёраў традыцыйна засяроджаны на праектах, якія знаходзяцца ў стадыі запуску ў сферы мабільных прыкладанняў, карпаратыўнага праграмнага забеспячэння і лічбавай медыцыны.
Спачатку прэтэндэнты на фінансаванне пройдуць 3,5-месячную стажыроўку на базе The Founder Institute, а пасля заканчэння самыя моцныя стартапы атрымаюць ад FVC па 15 тыс. даляраў на далейшае развіццё.
Як паведамляецца на сайце FVC, інвестары плануюць укласці ў бангладэшскія стартапы 200 млн даляраў са зноў сфармаванага фонду.