20.01.2015 / 14:08

Лукашэнка: Праблему спайсаў трэба вырашыць як найхутчэй 21

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праблему спайсаў трэба вырашыць як найхутчэй.

Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў сёння на 42-м з'ездзе БРСМ.

Лукашэнка звярнуў увагу на розныя шкодныя звычкі і пагрозы здароўю моладзі. «Штодня медыкі вяртаюць да жыцця маладых, юных грамадзян, якія атруціліся так званымі спайсамі і іншай заразай. І гэта самае страшнае, што адбываецца ў маладзёжным асяроддзі. Страшней няма куды, калі мы з-за дурасці імкліва губляем маладое жыццё. Гэта на самай справе нагода прызадумацца пра нашу будучыню. І вырашыць гэтую праблему трэба ўсім светам праз актыўны лад жыцця, праз спорт. Любымі лёсамі гэтую праблему трэба вырашыць!»- падкрэсліў ён.

На думку кіраўніка дзяржавы, трэба выкарыстоўваць усе магчымасці, каб адвесці падлеткаў і моладзь з вуліц і загрузіць іх карыснымі справамі, каб не было вольнай хвіліны думаць пра гэтую атруту.

«Але ж галоўная задача БРСМ менавіта ў гэтым. І праца саюза будзе мець сэнс толькі тады, калі арганізацыя пачне вырашаць праблемы моладзі сіламі самой моладзі. У гэтым заключаецца яе пакліканне і асноўнае прызначэнне», — адзначыў ён.

«Мы жывем у новы час, у канкурэнтным асяроддзі, на фоне нарастаючага патоку інфармацыі, выклікаў як унутры нашага грамадства, так і звонку. Калі з боку навязваецца незразумелы лад жыцця, культывуецца і пазіцыянуецца зло, гвалт, разбурэнне», — сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што ў сувязі з гэтым пагрозы здароўю моладзі выклікаюць сур'ёзныя турботы.

«І кадры, і студатрады, і праекты, і тэхналогіі, і пасады, і званні, пра якія мы толькі што разважалі, — усё гэта будзе, калі ў нас будзе здаровая ва ўсіх сэнсах гэтага паняцця моладзь. Бо здаровая моладзь — гэта аснова дабрабыту грамадства не толькі сёння, але перш за ўсё заўтра, — падкрэсліў Лукашэнка. — Чалавек тады будзе паспяховым, калі ён будзе весці ў поўным сэнсе гэтага слова здаровы лад жыцця».

0
швейцарец / Адказаць
20.01.2015 / 14:43
Закрой проходной двор который устроил на границе с россией и она будет решена.
0
барадзед / Адказаць
20.01.2015 / 16:37
трэ мяжу з Расіяй аднаўляць, каб канал перакрыць
0
алег / Адказаць
20.01.2015 / 18:27
швейцарец, барадзед - +100)
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру