president.gov.by
Беларуская моладзь павінна супрацьстаяць дэструктыўнай дзейнасці рознага роду замежных паліттэхнолагаў.
З такім зваротам Аляксандр Лукашэнка выступіў на з'ездзе БРСМ.
Беларусь, перш за ўсё, вуснамі маладога пакалення, павінна дакладна і выразна сказаць усім замежным тэатралам ад палітыкі: «вашу драматургію на вуліцах і плошчах гарадоў свету мы разглядаем выключна як штучна створаны і запушчаны сцэнар», — сказаў ён.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі ў гэтым пераканаліся.
Лукашэнка падкрэсліў, што мэта нядобразычліўцаў — зрабіць моладзь «той сляпой разбуральнай сілай, якая дапаможа прарвацца да ўлады замежным стаўленiкам і пажывіцца за кошт будучых пакаленняў, рабавання краіны».
«Гэтыя выклікі і пагрозы трэба не проста бачыць, але і рашуча ім супрацьстаяць», — сказаў Лукашэнка.
«Развіццё нашага падрастаючага пакалення мы ні ў якім разе не пусцім на самацёк», — падкрэсліў беларускі лідар.