Адна з галоўных задачаў Вярхоўнае Рады на 2008 год — прыняць закон, які б вызнаваў байцоў Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) удзельнікамі нацыянальна-вызваленчага змаганьня. Пра гэта заявіў у чацьвер прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на сустрэчы з кіраўніцай ураду і старшынём парлямэнту. Адпаведны праект закону сакратарыят прэзыдэнта накіраваў на разгляд у Раду.

Законапраект прадугледжвае залічыць да барацьбітоў за свабоду і незалежнасьць дзяржавы “ўсіх тых, хто хто памагалі ў дзейнасьці” Ўкраінскай вайсковай арганізацыі, Карпацкай Сечы, Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, УПА і Ўкраінскай галоўнай вызвольнай рады.

Варта адзначыць, што супраць залічэньня байцоў УПА і ўдзельнкіаў нацыянальнага падпольля ў шэрагі вэтэранаў выступаюць Партыя рэгіёнаў, кампартыя і іншыя палітычныя сілы, што абапіраюцца на падтрымку выбарцаў з Усходняй Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?