20.01.2015 / 19:37

Мінгандлю закрыла 20 крам на запраўках «Лукойла» 2

Мінгандлю закрыла 20 крам на аўтазаправачных станцыях ЗТАА «Лукойл Беларусь», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

Па выніках праверак крамаў, размешчаных на аўтазаправачных станцыях ЗТАА «Лукойл Беларусь», праведзеных у студзені 2015 года, Міністэрствам гандлю з 21 студзеня прыпыняецца дзейнасць 20 аб'ектаў гандлю ва ўсіх рэгіёнах краіны за грубыя парушэнні заканадаўства.

Так, рэалізацыя пратэрмінаваных тавараў ажыццяўлялася ў 16 з 25 правераных крам, не выконваліся асартыментныя пералікі тавараў (па асобных крамах у Мінску да 48,9%), пакупнікам давалася няпоўная або непраўдзівая інфармацыя аб тавары, у тым ліку аб тэрмінах прыдатнасці. Акрамя таго, устаноўлены факт перавышэння рознічных цэн на антыфрыз, які карыстаецца попытам у аўтааматараў, у параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года. На навядзенне парадку Мінгандлем адведзена сем дзён.

0
Несцярка / Адказаць
20.01.2015 / 21:46
Мiнгандлю закрыла 20 заправак "Лукойла" - во гэта была б навiна!
0
Лявон / Адказаць
21.01.2015 / 00:58
И то вельми добра,нятрэба прадаваць дрэнныя харчы. Кот панюхае,фыркае и уцякае,а варшаускую каубасу зьесьць,мяукае,скача на стол и просиць дабауки.Даю,патрэбна-дзялицца. Восьтак,шаноуныя. Значыцца,суседка наша шаноуная Польшча вырабляе лепшую каубасу. Ката -не правядзеш. А,як вы на гэты конт мяркуеце?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру