20.01.2015 / 19:42

Напад на ювелірную краму Ziko ў Менску: паранены прадавец + фота падазраванага 3

фота падазраванага, sk.gov.by

«Следчыя працуюць на месцы разбойнага нападу на ювелірную краму ў цэнтры Мінска. Працай следчай групы кіруе начальнік УСК па г.Мінску Дзмітрый Канаплянік. Аб ходзе работы будзем інфармаваць», — напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

sk.gov.by

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнымі органамі высвятляецца асоба мужчыны, які прычыніў як мяркуецца нажавое раненне прадаўцу салона «Ziko» у Мінску.

20 студзеня каля 17.00 прадавец салона заўважыў, як адзін з наведвальнікаў спрабуе выкрасці ювелірныя вырабы. Ён паспрабаваў перашкодзіць гэтаму. У выніку бойкі невядомы нанёс прадаўцу меркавана нажавое раненне, пасля чаго збег.

У цяперашні час асоба зламысніка усталёўваецца. На месцы працуе следча-аператыўная група. Заведзена крымінальная справа.

sk.gov.by

На выгляд зламысніку 25—27 гадоў, рост 170—175 см. Быў апрануты: чорная шапка, чорная кароткая куртка, светла-сінія джынсы, красоўкі са светлай падэшвай, пры сабе меў цёмны заплечнік.

0
мясцовы2 / Адказаць
20.01.2015 / 20:18
калі не памыляюсь, то гэта напэўна была крама што месьціцца пад г.зв. "маскоўска-венскім гандлёвым домам", бо я там сёння праязжаў, а побач стялі розныя ментоўскія тачкі ды некія людзі ў камуфляжы ўнутры крамы
0
Геракакл / Адказаць
20.01.2015 / 22:44
Эхо налога для туниядцев... Нужно же где-то 250$ брать...
0
NavuchencaBK / Адказаць
21.01.2015 / 06:07
"Эхо налога для туниядцев... Нужно же где-то 250$ брать... " Каб ааплочваць армію дармаедаў, што ў камуфляжы ды з прыгожымі аксэсуарамі прыязджаюць, калі ўсё сьціхне, каб распавесьці нам, як ўсё трэ чытаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру