Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел застаецца грамадзянінам Расіі, але ўжо атрымаў пасведчанне на жыхарства ў Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 студзеня.

«Вы ж ведаеце, што адразу грамадзянства нельга атрымаць. Ёсць спецыяльная працэдура. Мне нядаўна згодна з гэтай працэдурай выдадзена пасведчанне на жыхарства на два гады. Праз два гады будзе чарговая працэдура — там потым на пяць гадоў выдадуць, а потым будзе ўставаць ўжо пытанне аб грамадзянстве», — сказаў ён журналістам.

Патрыяршы экзарх падкрэсліў, што з'яўляецца «такім жа чалавекам, як і ўсе астатнія», і павінен прытрымлівацца патрабаванняў аб знаходжанні ў Беларусі.

Згодна з артыкулам 13 закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» кіраўніком рэлігійнай арганізацыі ў Беларусі «можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Мітрапаліт Павел узначаліў Беларускую праваслаўную царкву ў канцы 2013 года, калі прыехаў з Расіі. У студзені 2014 года ён заявіў, што гатовы прыняць беларускае грамадзянства, не адмаўляючыся ад расейскага, каб даказаць, што ён «тут не дачаснік». Варта адзначыць, што па заканадаўстве грамадзянінам Беларусі можа стаць чалавек, які не мае грамадзянства альбо адмаўляецца ад грамадзянства іншай краіны, каб атрымаць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?