20.01.2015 / 21:20

Кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл плануе наведаць Беларусь у чэрвені 30

У чэрвені гэтага года Беларусь мае намер наведаць кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) патрыярх Кірыл, паведаміў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 студзеня.

pravmir.ru

Паводле яго слоў, візіт патрыярха будзе звязаны са святкаваннем 1000-годдзя з дня смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. «Не дня нараджэння, а смерці — гэта свята. Дзіўна, але натуральна, таму што мы верым, што святы роўнаапостальны князь Уладзімір знаходзіцца ў Царстве Божым, таму мы святкуем гэту падзею», — патлумачыў мітрапаліт.

Мяркуецца, што візіт Кірыла адбудзецца 20—22 чэрвеня. «Чаму па часе так? У найсвяцейшага таксама свае планы, свой графік, таму для яго гэты час больш спрыяльны. Будзем спадзявацца, што графік не змесціцца, і рыхтуемся да гэтага», — сказаў кіраўнік БПЦ.

0
Мікола / Адказаць
20.01.2015 / 21:25
22 чэрвеня ? ню-ню... симвалічненька... вангую, што а 4 раніцы прыляціць.
0
Дима / Адказаць
20.01.2015 / 21:28
Так он свой, бел-чырвона-белы:)
0
https://www.facebook.com/ruslan.zgolich https://www.facebook.com/ksenia.lihodedova / Адказаць
20.01.2015 / 21:36
Дима, Ценим за Юмор!)))
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру