Жанр: драма, біяграфія
Рэжысёр: Цім Бёртан
У ролях: Эмі Адамс, Крыстаф Вальц, Крысцен Рытар, Джэйсан Шварцман, Дэні Хьюстан, Тэранс Стэмп, Джон Паліта, Элізабета Фантонэ.
ЗША, 106 хв.

Амерыка 1950­-х. Незвычайныя карціны, якія паказваюць кранальных дзяцей з вялізнымі вачыма, зрабілі сапраўдны фурор і літаральна апанавалі ўвесь свет.

Іх друкуюць на календарах, паштоўках. Мастак Уолтар Кін прыдумаў поп­-арт і нечакана зрабіўся каралём сучаснага мастацтва, адным з самых вядомых арт­-дзеячаў Амерыкі. Але на піку славы мастака яго сціплая жонка Маргарэт раптам сцвярджае, што Уолтар — махляр і менавіта яна аўтар знакамітых карцін. Пакрысе адкрываюцца шакуючыя падрабязнасці жыцця пары, справа даходзіць да суда, які высвятляе праўду.

Цім Бёртан звяртаецца да незвычайнага для сябе жанру біяграфічнай драмы.

Адышоўшы ад улюбёнай формы змрочнай казкі, рэжысёр тым не менш паказвае абаяльнага дзівака, жыццё і паводзіны якога выклікаюць розныя пачуцці. Моцны дуэт двух таленавітых акцёраў увасабляе на экране дзве культавыя фігуры ў гісторыі мастацтва: Уолтара і Маргарэт Кінаў.

Гэта кранальная драма спадабаецца не ўсім фанатам Бёртана, але сама гісторыя зацікавіць многіх аматараў сучаснага мастацтва.

Актрыса Эмі Адамс (Маргарэт Кін) атрымала «Залаты глобус — 2015» за найлепшую жаночую роль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?