Адпяванне вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцця, пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Мінску.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ўдава Анатоля Грыцкевіча Арыядна Мікалаеўна.

Паводле яе слоў, пасля крэмацыі прах Анатоля Грыцкевіча пахаваюць у магіле маці на Усходніх могілках Мінска. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін — кіраўнік беларускай суполкі ў Санкт-Пецярбургу, які памёр у 2013 годзе.