У многіх крамах з асартыменту зніклі памідоры, хурма, апельсіны, перцы, зеляніна. 

Назіраецца таксама змяншэнне асартыменту крупаў, замарожаных паўфабрыкатаў.

У прамтаварных аддзелах бракуе імпартных аўтамабільных лямпачак, памперсаў для дарослых інвалідаў, касметыкі.

Большасць тавараў з гэтага спіса не маюць беларускіх аналагаў. Хурма, да прыкладу, у Беларусі не расце.

Дэфіцыт назіраецца як у вялікіх гіпермаркетах, так і малых крамах. Ён звязаны з валютным крызісам. 

Варта адзначыць, што беларуская сельгаспрадукцыя часта не вытрымлівае канкурэнцыі з еўрапейскай. На фота ніжэй: польская морква за 5400, мытая, адна ў адну…

І побач беларуская морква за 5450, нямытая, дробная, пабітая.

Ну і хто ж будзе тут «купляць беларускае»?

Фоты зроблены ў «Еўраопце» (Мінск, Каменная Горка, 17 студзеня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?