Труна з памерлым чалавекам загарэлася ў кватэры ў Гродне, паведаміў супрацоўнік цэнтра прапаганды і агітацыі абласнога ўпраўлення МНС Іван Мік'янец.

Пажар адбыўся ў кватэры на 6-м паверсе дзевяціпавярховага дома. Як аказалася, сваякі нябожчыка, 60-гадовая гаспадыня кватэры і яе састарэлая маці, запалілі перад труной свечку і сышлі на кухню. Адчуўшы пах дыму, жанчыны змаглі самастойна пакінуць кватэру, а суседзі патэлефанавалі ў МНС.

Да прыбыцця ратавальнікаў у пакоі бушаваў агонь. Эвакуіраваны 9 жыхароў кватэр вышэйшых паверхаў. Пацярпела маёмасць, аконная рама ў пакоі, закураныя сцены і столь. Агонь пашкодзіў таксама цела нябожчыка.

Хутчэй за ўсё, прычынай пажару стала пакінутая без нагляду запаленая свечка, якая магла ўпасці і справакаваць узгаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?