Exploding Kittens — праект картачнай гульні «для людзей, якія любяць кацянят, выбухі, лазеры і часам казлоў». Стратэгічная гульня нагадвае прасунуты варыянт «рускай рулеткі». Гульцы набіраюць карты, пакуль нехта не выцягне кацяня, што выбухае, — гэта значыць паразу. Ёсць карткі, якія абароняць ад выбухаў ці будуць замінаць апаненту.

На стварэнне гульні былі неабходныя 10 тысяч даляраў. Гэтую суму гульня набрала за 20 хвілін. За гадзіну жа на праект ахвяравалі 100 тысяч даляраў. На момант публікацыі праект сабраў 1,7 млн даляраў ад 44 тысяч ахвяравальнікаў.

За ахвяраванне ў 20 даляраў можна атрымаць саму гульню, а за 35 даляраў — пашыраную калоду з картамі, што былі занадта жудаснымі для ўключэння ў асноўную калоду.

Праект створаны трыма амерыканцамі. Два з якіх працуюць над гульнёвай кансоллю Microsoft Xbox, адзін з тых двух — таксама ў выдавецтве коміксаў Marvel. Яшчэ адзін — стваральнік коміксаў The Oatmeal.

***

Краўдфандынг – метад фінансавання праектаў, пры якім людзі дабраахвотна перадаюць грошы на вытворчасць яшчэ не рэалізаванага прадукта, паслугі ці мастацкага твору. Найвялікшая платформа краўдфандынга, Kickstarter, дапамагла сабраць мільёны даляраў на тысячы праектаў. Самы буйны з паспяхова прафінансаваных – праект разумных гадзіннікаў Peeble, на які было сабрана больш за 10 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?