Першую перамогу атрымала мужчынская зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце свету ў Катары. 21 студзеня каманда Юрыя Шаўцова выйграла ў чылійцаў з лікам 34:23 (14:11).

Мячы закідвалі Барыс Пухоўскі, Сяргей Рутэнка (па 8), Максім Бабічаў, Дзяніс Рутэнка (па 6), Аляксандр Цітоў (2), Алег Астрашапкін, Дзмітрый Камышык, Сяргей Шыловіч і Вячаслаў Шумак (па 1).

Становішча каманд у групе А: Іспанія — 6 ачкоў (3 гульні; розніца мячоў 104-76), Славенія — 6 (4; 134-115), Катар — 6 (3; 86-72), Бразілія — 2 (4; 116-121), Беларусь — 2 (4; 125-129), Чылі — 0 (4; 82-134).

Заключны матч папярэдняга раўнда беларускія гандбалісты правядуць 23 студзеня супраць Катара. Адзіны шанс каманды Шаўцова трапіць у чацвёрку лепшых і прадоўжыць барацьбу за пуцёўкі на Алімпіяду 2016 года ў Бразіліі — выйграць у Катара і спадзявацца на тое, што Чылі адбярэ ў Бразіліі хаця б ачко. У асабістай сустрэчы беларусы бразільцам саступілі (29:34).

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?