21 студзеня, за дзень да свайго 77-годдзя, памёр пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес. Прычынай смерці стала анкалагічнае захворванне, паведаміла дыпмісія.

Нуньес нарадзіўся 22 студзеня 1938 года, па спецыяльнасці журналіст. Вучыўся ва ўніверсітэтах права і грамадскіх сувязей (1958—1969), выпускнік Школы выяўленчага мастацтва і музыкі «Артура Мішэлена» (1954—1959), прафесар гісторыі мастацтва. Быў жанаты, меў пецярых дзяцей.

У 1969—1990 гадах працаваў галоўным рэдактарам газеты «Трыбуна Популар» («Народная трыбуна») Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Венесуэлы. У 1998 годзе быў каардынатарам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Уга Чавеса ў штаце Карабоба.

20 снежня 2006 года прыбыў у Мінск у якасці часовага паверанага ў справах з мэтай адкрыцця пасольства Венесуэлы. 23 верасня 2008 года ўручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку ў рангу першага надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Венесуэлы ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?