Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма ўслед за РНБА і Парашэнкам заявіў аб баявых дзеяннях паміж украінскімі і расійскімі войскамі ў Данбасе.

«Расія сёння не пойдзе на адкрытае ўвядзенне сваіх войскаў ва Украіну. Яны да гэтага часу не прызнаюць тое, што рэгулярныя расійскія войскі ўдзельнічаюць. Хоць сёння і дурню зразумела, што без расійскіх вайскоўцаў не адбываюцца ўсе гэтыя падзеі», — заявіў Кучма.

Паводле яго слоў, расійскі бок аказвае ціск, каб дамагчыся згоды з высунутымі імі ўмовамі.

«На тэрыторыі Украіны ваюе Расія з Украінай. Я глыбока перакананы, што мы з гэтага выйдзем больш моцнай нацыяй, больш згуртаванай нацыяй. Бо, як мы бачым па сённяшняй сітуацыі, нам гэтага не хапае», — дадаў Кучма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?